Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Варшаве развіталіся з пісьменніцай Святланай Курс

27.07.2026 14:43
Падчас імшы ксёндз Вячаслаў Барок адзначыў, што пісьменніца да апошняга захоўвала надзею і сваёй творчасцю падтрымлівала іншых.
 .
Святлана Курс. Фота з уласнага архіва Святланы Курс

У нядзелю, 26 ліпеня, у Варшаве адбылася цырымонія развітання з беларускай пісьменніцай і журналісткай Святланай Курс, якая памерла пасля працяглай барацьбы з анкалагічнай хваробай, паведамляе reform.news

Падчас імшы ксёндз Вячаслаў Барок адзначыў, што пісьменніца да апошняга захоўвала надзею і сваёй творчасцю падтрымлівала іншых. На грамадзянскай паніхідзе выступілі палітыкі: Святлана Ціханоўская, Павел Латушка, калегі, сябры і блізкія, якія называлі Святлану Курс увасабленнем чалавечнасці, руплівасці і любові да Беларусі.

Святлана Курс была аўтаркай рамана «Па што ідзеш, воўча?», адзначанага Прэміяй імя Ежы Гедройца ў 2021 годзе. Твор перакладзены на шэраг еўрапейскіх моў. Больш за год пісьменніца змагалася з ракам, але нават падчас хваробы працягвала працаваць і заклікала іншых радавацца жыццю.

У касцёле святога Аляксандра прайшла пахавальная імша, пасля чаго ў Музеі Вольнай Беларусі адбылася грамадзянская паніхіда. Правесці пісьменніцу ў апошні шлях прыйшлі родныя, сябры, калегі, прадстаўнікі беларускай супольнасці і чытачы. Урна з прахам знаходзілася ў касцёле, а пасля была перавезена ў музей, дзе прысутныя дзяліліся ўспамінамі пра Святлану Курс і пакідалі словы памяці.

эж

«Яна пайшла ад нас, пакінуўшы вялікую пустэчу. Але мы верым, што яе дух яшчэ доўга будзе побач з намі»

21.07.2026 16:49
Пайшла з жыцця вядомая беларуская пісьменніца і грамадская дзяячка Святлана Курс.